Хутка Новы Год, а зімы ўсё няма. Пад мой настрой верш Марыі Кобец.
Я сумую па белай зіме,
Белай - белай і чыстай - чыстай,
З аблачынкай ў сіняве,
З капяжынкай пад стрэшкай вячыстай.
Я сумую па белай зіме
З белай выспай у белым палетку,
З белай шапкай сумётаў, дзе снег
З цвёрдаё - цвёрдай скарынкай. А зрэдку
Так сурова завея мяце,
І так грозна мне ў комін спявае.
А вятрыска...Мо ён звар"яцеў?
Дах, гарэза, вось - вось пазрывае.
Я сумую па белай зіме,
З аксамітнай пуховаю коўдрай.
Захінулася, сніць можа ў сне,
Як вясна сагравае лагодна.
Я сумую па белай зіме,
Што спазнала дзіцяці вачыма.
Белым - белым тады быў гэты свет,
Ноша - лёгкай яшчэ за плячыма...
Я сумую па белай зіме,
Белай - белай і чыстай - чыстай.
З аблачынкай ў сіняве,
З капяжынкай пад стрэшкай вячыстай.