Вось і восень . І пад мой настрой верш Віталя Кунашкі.
Задажджылася,
Зажаўцелася,
А ўсе ж восені
Не хацелася.
Хай бы лецейка
Патрымалася,
Хай бы сонейка
Паўсміхалася.
Крокі легкія,
Вочы ветлыя,
Словы цёплыя,
Думкі светлыя,
Наўздагон жыццю
Сіл прыліў даюць,
Не праходзяць, не -
Для душы пяюць.
Не праходзь і ты,
Лета краснае,
Не мінай мяне,
Жыццё шчаснае,
Ты мяне знайшла,
Радасць светлая,
Ў жыццё ўвайшла,
Запаветная.
Задажджылася,
Зажаўцелася,
А ўсе ж восені
Не хацелася,
Лепей сонейка,
Дні гарачыя...
Ды за ўсё жыццё
Богу ўдзячня я.