Беседка - форум
Беседка => Поэзия - души и тела вдохновение! => Тема начата: admin от 15 Ноября 2011, 16:13:53
-
Давайце звернем пільную увагу на сапраўдныя вершы сапраўднага паэта ў гонар 120-гадовага юбілею Максіма Багдановіча. Звыш 200 вершаў і празаічных твораў прысвечана яго яркай асобе. А ў Вас ёсць жаданне далучыць свой верш ў скарбонку памяці Максіма Кніжніка?
-
Ізноў пабачыў я сялібы,
Дзе леты першыя прайшлі:
Там сьцены мохам парасьлі,
Вясёлкай адлівалі шыбы.
Усе ў пылу. I стала мне
Так сумна, сумна ў цішыне.
Я ў сад пайшоў... Ўсё глуха, дзіка,
Усё травою зарасло.
Няма таго, што раньш было,
I толькі надпіс «Вэраніка»,
Па ліпе ўрэзаны ў кары,
Казаў вачам аб тэй пары.
Расьці, ўзмацовывайся, дрэва,
Як манумэнт жывы, ўставай
I к небу надпіс падымай.
Хай нерухомы словы сьпева:
Чым болі сходзіць дзён, начэй,
Тым імя мілае вышэй.
Просто гениально! Невероятное произведение!
-
Сваю любоў да незвычайнага паэта я выражаю ў наступных сваіх радках:
Квітнеюць зноў у жыце васількі,
Нязменна зоркі ўспыхваюць на свеце,
Да нас прыходзіш кожнай кветкай ты,
І кожнай зоркай нам, Максім, ты свеціш!
-
Сваю любоў да незвычайнага паэта я выражаю ў наступных сваіх радках:
Квітнеюць зноў у жыце васількі,
Нязменна зоркі ўспыхваюць на свеце,
Да нас прыходзіш кожнай кветкай ты,
І кожнай зоркай нам, Максім, ты свеціш!
Орешек! Здорово, просто здорово!
-
Так как Орешек, в стихах не смогу я выразить своих чувств к поэзии Максима Богдановича. Уж больно планка высока. Но и промолчать, когда слова восхищения удивительным человеком и его поэзией рвутся наружу, тоже невозможно. Знаете, как в песне: Трудно высказать и не высказать, всё что на сердце у меня. Высокую настроенность души вызывает одно упоминание его имени и даже несколько строк услышанных случайно. Именно когда находишься вдали от дома, становится особенно понятен этот тонкий лиризм и глубокая грусть. Знаете, что говорит моя дочь, когда я бываю у неё в гостях, заметив мой грустный взгляд: "Что, опять свои васильки ткёшь?" А мне, действительно, всегда приходят на ум строчки из стихотворения Максима Богдановича "Слуцкія ткачыхі", когда я далеко и грущу по дому. :(
Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны бяздольныя ўзяты
Ткаць залатыя паясы.
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны.
А за сцяной смяецца поле,
Зіяе неба з-за акна,-
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расцвіла вясна;
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі;
Цямнее край зубчаты бора...
І тчэ, забыўшыся рука,
Заміж персідскага узора,
Цвяток радзімы васілька.
-
Если бы у меня был поэтический талант, как у Орешка, я бы тоже нашла нужные слова, чтобы выразить своё искреннее восхищение поэтом и его лирикой.
Но если сказать прозой, то мне хотелось бы так: Каждое его стихотворение - песня, звучащая в нашем сердце, наполненном музыкой от встречи с прекрасным. :)
-
Ветер! Абсолютно согласна с Вами. Поэзия Богдановича - это настоящая МУЗЫКА!!!!! ::)
-
Вы, хто любіце натрапіць,
Між страніц старых, пажоўклых
Кнігі, ўжо даўно забытай,
Блёклы, высахшы лісток,-
Праглядзіце гэты томік:
Засушыў я на паперы
Краскі, свежыя калісьці,
Думак шчырых і чуцця.
-
"Этот листок, что иссох и свалился,
Золотом вечным горит в песнопеньи."
А.Фет
-
Яшчэ адна песня-верш Максіма Багдановіча
Па-над белым пухам вiшняў,
Быццам сiнi аганёк,
Б'ецца, ўецца шпаркi, лёгкi
Сінякрылы матылёк.
Навакол ўсё паветра
Ў струнах сонца залатых, —
Ён дрыжачымi крыламi
Звонiць ледзьве чутна iх
I лiецца хваляй песня —
Цiхi, ясны гiмн вясне.
Цi не сэрца напявае,
Навявае яго мне?
Цi не вецер гэта звонкi
Ў тонкiх зёлках шапацiць?
Або мо сухi, высокi
Ля ракi чарот шумiць?
Не паняць таго нiколi,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкi,
Што ляцяць, дрыжаць, звiняць.
Песня рвецца i лiецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа толькi сам паэт.
А музыку напісаў Ігар Палівода
-
нашла ещё такие строки....
Бачыць тое, што не бачуць
У надзённым, шпаркім дне,
Чуць нечутнае, ды смачна
Спрабаваць сваё сабе...
Дык на гэта кожны здольны
Ў час, калі спыняе крок.
Вы паэты! Вы свавольны!
Паспрабуйце ўласны зрок!
-
Обнаружила для себя ещё один интересный факт. Оказывается стихотворение "Па-над белым пухам вішняў..." называется "Маёвая ПЕСНЯ" :)
-
Загадка Максіма Багдановіча
Змалку звезены з любай Айчыны,
Адарваны ад матчынай мовы,
Ён вярнуўся Паэтам і Сынам,
Улюбёным у край свой і слова.
Чуйным сэрцам ён Маці - Радзіму,
Боль яе шматвяковы падслухаў
І пацвердзіў усім: немагчыма
Знішчыць плынь беларускага духу.
І з якой таямнічай крыніцы
Чэрпаў сілы ён, веру, натхненне,
Каб нязгаснаю зоркай свяціцца
Для наступных усіх пакаленняў?
-
"Да дзяўчыны"
Змоўклі вершы мае прад табой: іх красу зацяняюць
Рытмы паходкі тваёй, сінія рыфмы вачэй.
-
Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнаго ганку
І выдувае з мыла пузыры.
Вясёлкаю гараць яны ў зіянні ранку,
Ўзлятаючы ў паветра да гары.
І заварожаны шматфарбнаю красою,
Са спрытнасцю і хцівасцю ката
Хапае хлопчык іх няжорсткаю рукою,
А застаецца у ёй — адна слата.
Вось такое жыццё...
-
Ёсць паэты, якія пішуць творы, каб потым з іх выдаць выбранае, але ёсць і паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх і належыць Максім Багдановіч.
Максім Танк
Я переканана, што ўнутраны агонь паэзіі Максіма Багдановіча з цягам часу не згасне... За кожным яго радком – крыштальная чысціня помыслаў і памкненняў, апантанае, самаахвярнае служэнне літаратуры, народу, радзіме – і нічога больш.
І ў будучым мы ў яго паэзіі знойдзем сябе, таму што “ўсе разам ляцім да зор".
-
Вот интересно. Почему ТАКИЕ люди уходят слишком рано? Они похожи на падающие звёзды... Пока летят, так ярко горят, но слишком мало... и таких примеров - уйма! :(
-
Вот интересно. Почему ТАКИЕ люди уходят слишком рано? Они похожи на падающие звёзды... Пока летят, так ярко горят, но слишком мало... и таких примеров - уйма! :(
действительно, очень жаль. они так сильно горят - что очень быстро cгорают :-[
-
Пентаметры
"Чыстыя слёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай,
Але, упаўшы у пыл, брудам зрабіліся там."
"Хіліцца к вечару дзень, і даўжэйшымі
робяцца цені;
З болем пад захад жыцця ўспомніш пра гэтае ты."
-
Иногда думается: что если бы такие люди, как тот же Богданович, Высоцкий, Даль, Миронов, Цой, Марли и многие-многие другие жили бы подольше? Если бы дожили они до своих 70-ти? какими были бы? Не ушли бы они в забвение из-за того, что их перестали пиарить в СМИ? Может не только всему, но и всем своё время? Возможно жизнь так устроена, что смерть таких людей становится таким же ярким событием, как и их творческая жизнь. Исчезают так же громко, как и появляются... :-\
-
Дарога чалавецтва і дарога паэта - тайны запіс у генах...Над гэтай дарогай свеціць Зорка Венера.
Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы
Упадзе пясшчынка хоць адна, -
Жомчугам патроху робіцца яна!
Калі ў дух мой западзе і заварушыцца
Там кавалак грубага жыцця, -
Ў жомчуг звернецца ён сілай пачуцця!
-
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы,
Калісь глядзеў на сонца я.
Няхай усе з мяне рагочуць,
Адповедзь вось для ніх мая:
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асляпіла вочы.
-
Наша Белая Русь счастливая: она имеет богатое наследие, баллады, Купалу, Коласа, Богдановича, Танка, Кулешова, Панченко... Их произведения - это сердце Родины.
-
Настоящих поэтов много не бывает. Но если взять Купалу в белорусской поэзии, то он действительно прошёл путь переживаний, страданий,, потрясений, постиг науку жизни - и получил право делиться её с читателем.
-
У размове с карэспандэнтам газеты "Літаратура і мастацтва" Уладзімір Карызна прызнаўся: "Сапраўдная паэзія ўяўляецца мне багіняй, якой па сіле зрабіць усё, каб чалавек заставаўся чалавекам, каб не страціў сваёй зорнай надзеі. Каб быў шчаслівым. Паэт - гэта корань роднай зямлі. Без яго жыццё марнее, слабее нацыя. Згубіць паэта - вялікая, непапраўная страта, бяда. Для яго трэба саздаваць умовы. Паэтічная творчасць павінна быць запатрабаванай, чытаемай і любімай".
-
За сваё жыццё прачытала многа вершау пра каханне. Зараз чытаю зборник вершау Яугенii Янiшчыц « Пачынаецца усё з любвi…». Што нi верш, то крык душы, такая глыбiня пачуццяу. Нездарма iнтымная лiрыка гэтай паэткi лiчыцца адной з лепшых у беларускай поэзii. Ведаю, што гэты верш пра першае каханне не пройдзе мiма вашага сэрца:
Дай бог с табою мне не сустракацца.
Застацца там, на беразе, дзе мы
Яшчэ не умеем нават цалавацца,
Не адчуваем холаду зiмы.
Нiбы гарлачык , студзiц лоб гарачы
Твая далонь. i я перад усiм
Зусiм яшчэ смяюся па-дзiцячы
Над шчасцем неразумным i сляпым.
-
Уладзiмiр Караткевiч.
Упершыню пазнаемiлась з пiсьменнiкам, колi прочiтала яго аповесть "Чазенiя". Далей были яго iньшыя творы. Зусiм нядауна напаткала зборнiк вершау. I якiх вершау!!! Вось одзiн з iх.
Калi агорне цемра неба
I я зямны пакiну дом,
Я стану каменем цi хлебам,
Травой цi срэбным матылем.
Травой-каб ты у сваiм уборы
Прайшла по мне да добрых сел,
А матылем - для ночы гора,
Калi жывых няма вакол.
А хлебам жоутым, як жывiца,
Каб быць табе як мiрный дар,
А каменем, каб адкацiцца
З дарог
Ад ног тваiх
У яр.
-
Вось і пайшла ад нас восень. Першія сняжынкі. Першія легкія маразы... І верш такі адпаведны маяму настрою.
Мне столькі весен подарыу мой век,
Але у снах усе - ткі наплывае:
Ляціць апошні ліст і першы снег
Услед за ім над стежкаю кружляе.
Быць першім снегом - гэта как прісуд.
Бязлітасны прісуд і ... зразумелы.
Павінен хтосьці першім легчы у бруд,
Каб чорны дол зрабіць анельска-белым.
Усцешыць перші снег, яб белы бінт,
Гарачія далоні арабіны -
І гэта осень адплыве у нябыт,
Каб зарунелі новыя часіны.
-
Дзве душі.
Я злой душы своей
І зноў паверыў,
І зноў пустіў яе
У белы сад.
І чорны снег пайшоў
Па снезе белым,
Чырвоных слез маіх паліўся град.
Ты вер, мая душа,
Бог злую ноч прагоніць.
І будзе белы снег
Па чорным снезе падаць.
І райскі сад тады
З табою зноў успомнім
І прыйдзе новы дзень,
Я кі падорыць радасць.
Змітер Арцюх.
-
У гэтым годзе споўнілась бы 85 гадоў беларускай песнярке Еўдакіі Лось.
Яна памерла ад раку зусім маладой – ў 48 год. Але засталісь яе цудоўныя верші.
Выпадак ў жыцці не рэдкі
лічыў ты сябра дарагім,
а ен адказваўся не гэткім,
а ен адказваўся не тым...
Ты да яго, як да святого,
ішоў з удачай і дабром,
а ен не нес табе нічога,
а проч камення пад крысом...
І ен жыве, і ен не скрозь біт,
але заўважыць і дзіця,
хто з двух вас шчаслівейшый носьбіт
у ходзе чыстага жыцця...
-
Калі не стала больш у тое веры,
Што можна вырвацца з нягод палону,
Ты паглядзі на парастак зялёны,
Што раскалоу асфальт дарожкі шэрай.
Уладзімір Чараухін.
-
Апошнія гадзіны на зямлі.
Той будзе дзень зімовым ці вясновым.
Заявішся ці ведама калі
Сюды, пад Сонца, у абліччы новым?
Нябытам ператвораны у тло,
Не думай аб звароце,як аб цудзе.
Цябе да нараджэння не было,
І апасля - ніколі ужо не будзе.
Затрубяць смутна у небе жураулі,
Пацягнуць вырай горкі у дзень асенні...
Задумайся: ты вечны на зямлі
Усяго у адным сваім жывым імгненні.
Мікола Мятліцкі.
-
Талент паэта - у магчымасці прапусціць праз сваё сэтца чалавечы боль і высказаць свае адносіны да той ці іньшай трагедыі. Паэт Янка Сіпакоу лаканічна - чатырма радкамі - высказау свае адносіны да вайны.
Ужо аб вайне не могуць
расказаць маладзенькія таты-
Бянтэжацца перад сынамі...
А у свеце з часоу яшчэ тых
Накрываюць пустое месца
на ложках спрасонку салдаткі,
Як інвалід па звычцы
сціскае рукау пусты.
-
За вокнамі стукау веснавы дождж.. І пад мой настрой верш Галіны Міклашэвіч
Веснавым дажджом расчулена,
Золкай раніцай не сплю.
Шэпт каханага пачула я
Затрымайся, дождж, малю.
З воч маленькія жамчужынкі
У свае скарбы забяры.
Хай яны у люстэрку лужынак
Заіскрацца ад зары.
Праспявай мне песню мілую,
Што казыча ласкай слых,
І душу сагрэй астылую
Калыханкай для дваіх.
-
Самотны верш.
Пайшла. Нічога не сказала.
Няхай суддзёю будзе Бог.
Гады вузельчыкам звязала,
Шыбнула у злосці за парог.
Нібы той дрэнны сон, што уранні
Вадой халоднай з рук страсеш.
Асірацелае каханне
Зноу просіцца у самотны верш.
Вольга Савасцюк.
-
Сонейка. Вясновы настрой. Але вершы чамусьці самотныя.
Забытым словам сэрца не будзі,
Не варушы загоеную рану,
Ты лепш выразна ў вочы паглядзі,
Звычайна, не чакаючы падману.
Зялёныя і родныя, казаў,
Да іх іду, за іх аддам жыццё я...
Казаў, ніколі б іх не прамяняў,
Казаў... Пасля пакінуй... Назаўсёды.
-
Не заўважыла, як вясну змяніла лета. Вось і верш пра першы летні месяц:
Чэрвень.
Чэрвень распрануў да шортаў,
Промнікі з нябёсаў звесіў,
І прашапацеў лістотай:
- Хопіць, мілая, дэпрэсій...
Напаіў сунічным сокам,
Адурманіў зелянінай
І на шчокі з-пад аблокоў
Цёплыя дажджынкі скінуў.
Разняволіў, развяселіў.
Хваляю рачной аблашчыў,
Падарыў смуглявасць целу,
А душу напоўніў шчасцем.
Аксана Ярашонак.
Няхай гэты верш у гэты халодны дзень падніме ваш настрой.
-
У шолаху асенніх лістападаў
Мы разам
застаёмся назаўсёды.
О як с табой былі калісьці рады
Кахання несупыннаму палёту!
Трымцелі сэрцы
і спявалі душы.
Канца, здавалася, не будзе гэтай казцы,
Яе арэлі мы любілі гушкаць...
Ды з казкаю прышлося развітацца.
У шолаху асенніх лістападаў
Цішэе і мелодыя кахання...
А гурбам белым
мы заўсёды рвды -
Адзінаму, што свеціцца да рання...
Дзмітрый Пятровіч.
-
У строфах пачуцці,
Ў рыфмах затоены.
І кветка любові
У вершы заззяе.
Не усе ўзнагароды
Такой удастоены -
Анапест душы
Каб стварыла каханне.
Дзмітрый Пятровіч.
-
Падары мне адзіны расток
з густаквецені тваіх сноў,
ці карэнчык адзін пусці
на бяссонні маім узрасці,
альбо семкаю дапамажы -
кінь у бессань чорную жыць.
Калі ты ў сонных гушчах спіш
і наўкола духмяная ціш,
я на голым палу без сноў
да світання спялю любоў.
Жанна Усцінава.
-
Абдымкі маленства
сціскаюць душу...
На ўзлеску жадана
сарвецца ажына.
Вярніся! Вярніся! -
Адчайна прашу.
І босыя ногі
пазнае сцяжына...
Сустрэнемся там,
дзе блукае жыццё,
Дзе лёгкасцю дзіўнай
напоўняцца грудзі,
Дзе ззяннем вясны
маладзее лісцё,
Дзе штосьці было
і чагосьці не будзе.
І стане блакітным сівы далягляд,
І "снегам" пухнатым
вітаюць таполі...
Няхай на імгненне -
сустрэўся пагляд,
Што ў сэрцы жіве,
што не вернеш ніколі.
Рагнед Малахаўскі.
-
Вось і восень . І пад мой настрой верш Віталя Кунашкі.
Задажджылася,
Зажаўцелася,
А ўсе ж восені
Не хацелася.
Хай бы лецейка
Патрымалася,
Хай бы сонейка
Паўсміхалася.
Крокі легкія,
Вочы ветлыя,
Словы цёплыя,
Думкі светлыя,
Наўздагон жыццю
Сіл прыліў даюць,
Не праходзяць, не -
Для душы пяюць.
Не праходзь і ты,
Лета краснае,
Не мінай мяне,
Жыццё шчаснае,
Ты мяне знайшла,
Радасць светлая,
Ў жыццё ўвайшла,
Запаветная.
Задажджылася,
Зажаўцелася,
А ўсе ж восені
Не хацелася,
Лепей сонейка,
Дні гарачыя...
Ды за ўсё жыццё
Богу ўдзячня я.
-
Восень паволі ўплятае жоўтыя нітачкі ў летнюю зеляніну, ружова - фіялетавыя фарбы раслін паступова змяняюцца жоўта - залацістымі. Міне некалькі дзён, і яны адваююць сабе палову зяленіва. Ніхто ужо не здзівіцца ружова - залатым лістам на дрэвах і кустах. Ападаючы, гэтыя парасончыкі, падхопленыя ветрыкам, пераварочваюцца некалькі разоў і павольна апускаюцца долу. У паэта Аркадзя Куляшова мне вельмі падабаецца верш пра восень:
Радасна і сумна шалясцяць асіны -
Гоман жаўталісця я пачуў у іх,
І нітуюць неба струны-павуціны
Ў сонечных праменнях чыстых, залатых.
Заплялася песня, заплялася ў ніцях -
Абнімаў рукамі залаты прастор...
Кружыцца лістота, кружыцца, імчыцца,
Высцілае ў полі восеньскі узор.
А халодны вецер лётае, сваволіць
І шуміць ля рэчкі, і шуміць трысцё.
Я ў далёкіх далях бачу радасць, волю,
Хоць і гінуць веткі, але ёсць жыццё.
Радасна і сумна шалясцяць асіны,
Радасна і сумна шалясцяць дубы.
У кляновых лісцях віснуць павуціны,
У срабрыстых ніцях жоўтыя сады.
-
У Іны Фраловай сустрэла цікавую думку пра паэзію:
Паэзія...
Ці не з"яўляецца яна кодам доступу
Да разумення чалавечнай існасці?.
Такое кароткае, але ёмістае азначэнне.
-
І зноў верш пра восень, які напісала Галіна Бабарыка:
Лістапад
Дні ці істоту ахапкамі
Кідае восень на дол,
З інею шэрага зябкую
Тчэ павуціну вакол.
Чуецца музыка новая
Між ацішэлых прысад,
Гэта жыццё падсумоўвае
Разам са мной лістапад.
Шэпча лістота аб пройдзеным,
Недзе загубленых днях,
Лепш ба шаптала аб знойдзеным,
Лепш бы - аб новых шляхах.
Сумныя позіркі восені,
Лічыць апошнія дні,
Ведае: скача па просені
Прывід на шэрым кані...
Раптам бурштынавай казкаю,
Нібы жыцця пасланец,
Жоўты, маленечкі, ласкавы
Ўспыхнуў ля ног дзьмухавец.
Бабіным летам абуджаны,
Ён ці захоча цвісті:
Кветкам і людзям не сужана
Час выбіраць у жыцці.
Згіне халоднаю ночкаю,
Звяне ў атаве-траве...
Кветку ўкрываю лісточкамі -
Болей няхай пажыве.
-
Хутка Новы Год, а зімы ўсё няма. Пад мой настрой верш Марыі Кобец.
Я сумую па белай зіме,
Белай - белай і чыстай - чыстай,
З аблачынкай ў сіняве,
З капяжынкай пад стрэшкай вячыстай.
Я сумую па белай зіме
З белай выспай у белым палетку,
З белай шапкай сумётаў, дзе снег
З цвёрдаё - цвёрдай скарынкай. А зрэдку
Так сурова завея мяце,
І так грозна мне ў комін спявае.
А вятрыска...Мо ён звар"яцеў?
Дах, гарэза, вось - вось пазрывае.
Я сумую па белай зіме,
З аксамітнай пуховаю коўдрай.
Захінулася, сніць можа ў сне,
Як вясна сагравае лагодна.
Я сумую па белай зіме,
Што спазнала дзіцяці вачыма.
Белым - белым тады быў гэты свет,
Ноша - лёгкай яшчэ за плячыма...
Я сумую па белай зіме,
Белай - белай і чыстай - чыстай.
З аблачынкай ў сіняве,
З капяжынкай пад стрэшкай вячыстай.
-
А вось як віншуе нас з Новым годам беларускі класік Янка Купала:
З Новым годам!
З Новым годам, з Новым годам!
З новай песняй, з новай казкай!
Зачаруем мімаходам
Долі ходы думкай - краскай!
Кінем покліч гулказвонны
Ад аконца да аконца,
Свет паклічам мёртва - сонны
Аж да сонца, аз да сонца!
Для унукаў, для праўнукаў
Расцярэбім сцёжкі- шляхі;
Хай пануюць над прынукай-
Каб аж к небу лёту ўзмахі!...
Над зямлёй зардзіць вясёлка
После бураў, ліхалеццяў;
Бацьку, маці жыць нялёгка,-
Хай жа лёгка жывуць дзеці!
З Новым годам, што крыніцай
Новай пойдзе ў пераходзе,
Беларуская зямлтца!
Беларускі наш народзе!
1921
-
Ноччу лёг снег, але ў паветры пахне вясной. З наступам вясны вас!
Адкуль такая цёплая зіма?
Мо з тых краёў, дзе пальмы над пяскамі.
Куды завеі зніклі з маразамі?
У тую ноч, дзе сонейка няма.
А што чарот шапоча над ракой?
Шкадуе, што не будзе крыгаходу.
І ў гэтым бачыць дрэнную прыгоду,
Бо крыгаход заручаны з вясной...
Кінь, браце, хвалявацца: будзе так,
Як на зямлі тваей ідзе спрадвеку:
Прынесці шкоду можна чалавеку,
Вясне не перашкодзіш аніяк.
Яўген Пясецкі.