Быў час, калі казалі, што кніга мусіць пасунуцца з інфармацыйнай ды культурнай прасторы. Зрешты, некалі лічылі, што фатаграфія заменіць жывапіс, а кінематограф - тэатр. Насамрач, кніга - жыве. Мне ж як чалавеку, які мае да яе прафесійнае дачыненне, аптымізму дае разуменне, што кніга і сёння застаецца самым эфектыўным носьбітам інфармацыі. У шэрагу выпадкаў яна ў сваёй традыцыйнай форме больш зручная, чым носьбіты электронныя. Мяркую, кніга будзе заўжды, або, як кажуць амерыканскія індзейцы, "пакуль расце трава". Адпаведна, заўжды будуць і людзі, для якіх яна - к а ш т о ў н а с ц ь.
Уладзімір Лукашык, мастак, дызайнер кнігі, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.