Автор Тема: Паэт красы і гармоніі.  (Прочитано 44209 раз)

Хуторянка

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 386
  • Карма: +0/-0
    • Просмотр профиля
Re: Паэт красы і гармоніі.
« Ответ #45 : 19 Декабря 2014, 17:48:24 »
   Хутка Новы Год, а зімы ўсё няма. Пад мой настрой верш Марыі Кобец.

Я сумую па белай зіме,
Белай - белай і чыстай - чыстай,
З аблачынкай ў сіняве,
З капяжынкай пад стрэшкай вячыстай.

Я сумую па белай зіме
З белай выспай у белым палетку,
З белай шапкай сумётаў, дзе снег
З цвёрдаё - цвёрдай скарынкай. А зрэдку
Так сурова завея мяце,
І так грозна мне ў комін спявае.
А вятрыска...Мо ён звар"яцеў?
Дах, гарэза, вось - вось пазрывае.

Я сумую па белай зіме,
З аксамітнай пуховаю коўдрай.
Захінулася, сніць можа ў сне,
Як вясна сагравае лагодна.

Я сумую па белай зіме,
Што спазнала дзіцяці вачыма.
Белым - белым тады быў гэты свет,
Ноша - лёгкай яшчэ за плячыма...

Я сумую па белай зіме,
Белай - белай і чыстай - чыстай.
З аблачынкай ў сіняве,
З капяжынкай пад стрэшкай вячыстай.

Хуторянка

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 386
  • Карма: +0/-0
    • Просмотр профиля
Re: Паэт красы і гармоніі.
« Ответ #46 : 25 Декабря 2014, 12:02:42 »
   А вось як віншуе нас з Новым годам беларускі класік Янка Купала:
                      З Новым годам!
З Новым годам, з Новым годам!
З новай песняй, з новай казкай!
Зачаруем мімаходам
Долі ходы думкай - краскай!

Кінем покліч гулказвонны
Ад аконца да аконца,
Свет паклічам мёртва - сонны
Аж да сонца, аз да сонца!

Для унукаў, для праўнукаў
Расцярэбім сцёжкі- шляхі;
Хай пануюць над прынукай-
Каб аж к небу лёту ўзмахі!...

Над зямлёй зардзіць вясёлка
После бураў, ліхалеццяў;
Бацьку, маці жыць нялёгка,-
Хай жа лёгка жывуць дзеці!

З Новым годам, што крыніцай
Новай пойдзе ў пераходзе,
Беларуская зямлтца!
Беларускі наш народзе!
                 
                         1921

Хуторянка

  • Старожил
  • ****
  • Сообщений: 386
  • Карма: +0/-0
    • Просмотр профиля
Re: Паэт красы і гармоніі.
« Ответ #47 : 05 Марта 2015, 10:54:39 »
    Ноччу лёг снег, але  ў паветры пахне вясной.   З наступам вясны вас!
 
Адкуль такая цёплая зіма?
Мо з тых краёў, дзе пальмы над пяскамі.
Куды завеі зніклі з маразамі?
У тую ноч, дзе сонейка няма.

А што чарот шапоча над ракой?
Шкадуе, што не будзе крыгаходу.
І ў гэтым бачыць дрэнную прыгоду,
Бо крыгаход заручаны з вясной...

Кінь, браце, хвалявацца: будзе так,
Як на зямлі тваей ідзе спрадвеку:
Прынесці шкоду можна чалавеку,
Вясне не перашкодзіш аніяк.

              Яўген Пясецкі.